Мінскі ваенна-патрыятычны пошукавы цэнтр запрашае да супрацоўніцтва SPEKTR.BY

Патрыятычнае выхаванне моладзі — гэта сістэматычная і мэтанакіраваная дзейнасць па фарміравані высокай патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне інтарэсаў Радзімы. Яно ўключае ў сябе шырокі спектр напрамкаў: духоўна — маральны, гісторыка — краязнаўчы, грамадзянска — прававы, сацыяльна — патрыятычны, ваенна — патрыятычны, спартыўна — патрыятычны, культурна — патрыятычны.

Больш за дзесяць гадоў у Рэспублікi Беларусь існуе грамадскае аб’яднанне моладзі «Мінскі ваенна-патрыятычны пошукавы цэнтр «Айчына». У яго складзе — гісторыкі, выкладчыкі, афіцэры запасу ўзброеных сіл і праваахоўных органаў, удзельнікі баявых дзеянняў у лакальных канфліктах, воіны-інтэрнацыяналісты, вучнёўская моладзь.

Кіруе цэнтрам — Андрэй Тапаз, чалавек натхнёны, няўрымслівы, адданы сваёй справе, які робіць усё магчымае, каб выхаванцы цэнтра выраслі сапраўднымі абаронцамі Айчыны, ведалі гісторыю і культуру сваёй краіны, ўдасканальваліся духоўна і фізічна, вялі здаровы лад жыцця, знаходзілі разумнае прымяненне юнацкай гарэзлівасці і дапытлівасці.

Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем вывучаюць гісторыю роднага краю, баявыя подзвігі беларускага народа; наведваюць месцы былых бітваў; збіраюць звесткі аб сваіх земляках, якія праславіліся, абараняючы Радзіму; удзельнічаюць у пахаванні астанкаў загінуўшых воінаў; збіраюць матэрыялы пра вайскоўцаў, якія апынуліся ў палоне, зніклі без вестак; папаўняюць экспазіцыі музеяў, а таксама шмат часу праводзяць у архівах і бібліятэках, наведваюць з экскурсіямі воінскія часці, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах і турнірах, тэлемастах, конкурсах ваенна-патрыятычнай песні і малюнку. Разам з моладдзю актыўна працуе ў гэтым кірунку воін-інтэрнацыяналіст Андрэй Абрамовіч.

У летні перыяд цэнтр арганізоўвае кароткатэрміновыя летнія абаронна-спартыўныя лагеры, дзе маладыя людзі знаёмяцца з асновамі ваеннай службы, пазнаюць абавязкі ваеннаслужачых у варце і строі, вучацца ставіць намёты, абкопвацца, кідаць гранаты, весці разведку, арыентавацца на мясцовасці, спасцігаюць асновы тапаграфіі і спосабы выжывання. Вельмі нялегка гэта даецца, але на дапамогу заўседы прыходзяць старэйшыя таварышы — члены савета аб’яднання — Андрэй Чаванькоў і Аляксандр Ахрамовіч.

Пры ўдзеле і падтрымцы Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русь», якое ўзначальвае Іван Корда, супрацоўнікі цэнтра разам з выхаванцамі арганізуюць экспедыцыі па месцах баявых дзеянняў, якія адбыліся ў гады першай і другой Сусветных войнаў, і па меры сіл наводзяць чысціню і парадак на воінскіх мемарыялах і помніках, пры неабходнасці, звяртаюцца да прадстаўнікоў выканаўчых органаў, пішуць лісты і звароты.

Цэнтр мае добрыя сяброўскія сувязі з пошукавікамі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, краін блізкага замежжа, Прыбалтыкі, Чэскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча. У аснове гэтага сяброўства — памяць пра лёсы людзей, якія загінулі на франтах, зніклі без вестак або закатаваны ў лагерах смерці.

Найбольш цесныя адносіны ў цэнтра склаліся з Літоўскай асацыяцыяй ваеннай гісторыі «Забытыя салдаты», якую ўзначальвае Віктар Арлоў, і Ваенна-гістарычным аб’яднаннем «Front Line» з Эстоніі, пад кіраўніцтвам Андрэя Лазурына. Пошукавікоў аб’ядноўвае адна агульная справа — ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. За гады працы ўстаноўлены дзясяткі невядомых пахаванняў, выраблена ўзняцце і перапахаванне парэшткаў, ідэнтыфікаваны па медальёнах і ўзнагародах імёны і прозвішчы многіх загінуўшых вайскоўцаў. Вялікую дапамогу ў гэтай справе аказвае Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Як правіла, пошукавая работа вядзецца ў тых месцах, дзе адбываліся найбольш жорсткія баі, і становіцца для моладзі своеасаблівай школай пошукавага братэрства.
У цэнтр часта звяртаюцца з просьбамі аб усталяванні месцаў гібелі і пахавання загінуўшых вайскоўцаў і мірных жыхароў не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі, краін блізкага і далёкага замежжа.

Акрамя патрыятычнага выхавання, шмат увагі ў цэнтры надаецца прафесшйнай арыентацыі моладзі. У першю чаргу, супрацоўнікі цзнтра рыхтуюць сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўстановы адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, каб прысвяціць сваё жыццё службе Айчыне.
Не застаюцца без увагі і тыя, хто хоча асвоіць рабочыя спецыяльнасці і працаваць на прамысловых прадпрыемствах або атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць сапраўднымі спецыялістамі ў розных галінах навукі, мастацтва і інш.

Гісторыя не даруе памылак, таму кіраўніцтва і супрацоўнікі цэнтра ўпэўненыя, што маладое пакаленне павінна ведаць пра мужнасць і гераізм сваіх продкаў, памятаць, што практычна ў кожнай сям’і ў гады вайны былі загінўшыя, прапаўшыя без звестак, замучаныя ў канцлагерах, спаленыя і расстраляныя.
Але памяць пра ахвяры жудаснай вайны — не толькі справа маладых людзей. Гэта прамы абавязак кожнага з нас, наш боль і наша ўдзячнасць за мірнае і шчаслівае жыццё, нашу сучаснасць і будучыню.

Цэнтр «Айчына» запрашае да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ўсіх неабыякавых і зацікаўленых людзей.

Наш адрас: вул. Гарэцкага, 26, пам. 80, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220019.
Тэл / факс (017) 236 30 20;
м.т.:+375296594875(Velcom); +375295757005(МТС)
Адрас электроннай пошты: 6594875@mail.ru

Комментарии для сайта Cackle
По теме

Лукашенко поручил выработать план по расширению использования электроэнергии в Беларуси

16 ноября Президент Беларуси потребовал от правительства четкий план по расширению использования…

В кинотеатрах Могилева не покажут “Богемскую рапсодию” из-за нехватки денег

Фильм режиссёра Брайана Сингера «Богемская рапсодия» стал самым популярным фильмом в СНГ.…

Теперь должники будут получать СМС от судебных исполнителей

Теперь белорусы, имеющие любые задолженности, будут оповещаться о начале исполнительного производства в…

В пятницу в Беларуси без осадков, дожди и мокрый снег — на выходных

16 ноября в Беларуси осадки не прогнозируются. Ночью температура воздуха составит от…