Каляды ў Дудутках

23 снежня 2017 года на тэрыторыі музейна-гістарычнага комплексу Дудуткі адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі.

Каляды — адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага сьвята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны.

Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям’ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця — пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).

Каляды ў Дудутках — выдатная нагода ўсёй сям’ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куцьцю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.

Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята.

• Плошча перад сыраварняй — галоўная танцавальна-музычная пляцоўка.

На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў «Яварына», «Жывіца», «Фламея». А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.

• Этнаграфічная галерэя.

У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам «Батлейка», а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак.

• Інтэрактыўныя зоны — усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках — паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.

• Вуліца майстроў — вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.!

• Шацёр варажэі, у якім кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.

• Пачастунак традыцыйнай КУЦЬЦЁЙ і шмат іншага.

Пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзiне 23 снежня ў музейным комплексе «Дудуткі»


Сообщить новость вы можете на почтовый ящик info@spektr.by
Расскажите нам о происшествии или важном факте, который может представлять общественный интерес. Мы ценим все сообщения от читателей и стараемся оперативно разобраться в каждой ситуации.


Комментарии для сайта Cackle