Порна, палкоўнік і песня «Фелічыта» – з чым сутыкаецца аўтастопшчык за мяжой? SPEKTR.BY

Адпраўляючыся ў падарожжа, як вы ўяўляеце яго? Гатэль пяць зорак на беразе мора ці бадзяжніцтва аўтастопам? Аляксандр Лісоўскі пабываў у 21 краіне, наматаў 30 тысяч кіламетраў, сутыкнуўся з сэксуальным дамаганнем, а таксама са спагадлівасцю і дабрынёй людзей. Аўтастопшчык са стажам распавёў SPEKTR.BY, што чакала яго па той бок мяжы Беларусі.

фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага

– Як вы сталі аўтастопшчыкам?

– У мяне напэўна пытаюцца ўсе аб гэтым. У мяне ёсць сябар, які аднойчы прапанаваў паехаць у Заходнюю Украіну. Гэта прапанова была на адзін раз. Калі мы прыехалі ў Ужгарад, ен спытаў, куды мы паедзем наступным летам і прапанаваў Грузію. Гэта было сказана ў жарт. Але наступным летам мы сур’езна сабраліся туды ехаць. А паколькі грошай было не шмат, вырашылі ехаць аўтастопам. І вось без вопыту вандраваць, мы папалі ў Грузію.

– Дзе вы ўжо былі?

– Пабываў у 21 краіне свету: Эстонія, Латвія, Літва, Польша, Чэхія, Аўстрыя, Харватыя, Венгрыя, Славакія, Украіна, Малдова, Расія, Грузія, Азербайджан, Арменія, Турцыя, Іран, Таіланд, Малазія, Казахстан і Кыргызстан. Я не калекцыяную краіны. Бо ўся прыгажосць у людзях. Архітэктура не прыносіць столькі задавальнення, як размова з жыхарамі. Малазія, Таіланд, Усходняя Азія былі самымі далёкімі. Мне не вельмі там спадабалася, бо надта экзатычна і вялікая ментальная розніца. Там усе па-іншаму. Людзі там жывуць дзякуючы гандлю. Калі мяне пытаюць, як там… Кажу, каб гэта зразумець, неабходна ў +35 паехаць на Ждановічы і пахадзіць па рынку. Тое ж самае. Увесь правінцыйны Таіланд жыве менавіта так.

фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага
фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага
фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага

Аўтастоп як бадзяжніцтва

– Вы зараблялі ў час падарожжа?

– Я не зарабляў, але варыянты працы есць. Напрыклад, можна было “стрытаваць” (ад  “вуліца”). Людзі здымаюць падчас вандровак, а потым раздрукоўваюць фота і прадаюць на вуліцах ці плошчах. Некаторые робяць гэта не зусім сумленна: могуць фота з інтэрнэту раздрукаваць і прадаваць.  Нехта робіць і прадае hande made. Мой сябар уладкаваўся ў рэстаран грузінскай ежы падчас падарожжа, працаваў там месяцы два, пераляцеў у Ханой, набыў сябе байк і вандруе на ім.

фота SPEKTR.BY

– Дзе вы начавалі?

– Есць каучсерфінг, але у мяне з сабой заўседы быў намет. Увогулле, калі хочыцца начаваць у хаце, месца знайсці не складана. У мяне так было ў Іране. Дарэчы, гэта краіна падобная на Беларусь. Яна закрытая і не вельмі хоча адкрывацца, але да турыстаў асаблівае стаўленне. Напрыклад, заўседы просяць зрабіць сэлфі. Спачатку гэта прыкольна, але потым надакучвае. З’яўляюцца думкі, што са мной нешта не так. Аднак Іран – гэта адна з маіх любімых краін. Да гэтага спісу адносіцца і Грузія. Яна як першае каханне, а Іран – гэта больш сталае каханне.

Аўтастоп вельмі падобны да бадяжніцтва, так?

– Гэта так. Адразу ў цябе ёсць грошы, але потым яны заканчваюцца. Ты пачынаеш як жабрак прасіць іх.

– Дапамагалі фінансава?

– Так. Некалькі разоў куплялі білет на аўтобус, каб не стаяў на дарозе. Але гэта не вельмі вялікія грошы. Бывала людзі прывозілі на вакзал і садзілі ў маршрутку… Дарэчы, у Іране мне падарылі мільён рэалаў (на той момант $25-30 – прыкл. рэдакцыі). Гэта было 31  снежня. Атрымаўся такі навагодні падарунак.

На мора з мігалкамі, паўкоўнікам і песняй “Фелічыта”

– Наколькі аўтастоп небяспечны?

– Верагоднасць быць забітым прыкладна такая ж, як і ў родным горадзе. Таксама можа збіць машына ці зваліцца цэгла на галаву. Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. Я супраць адзіночнага жаночага падарожжа. Дзяўчын могуць пераблытаць з прадстаўніцамі сэкс-бізнесу.

У мяне не было выпадкаў, калі паграджалі майму здароўю. Але былі людзі, з якімі было небяспечна. Яны не зразумелі, навошта я кудысьці еду. Некалькі разоў мы адпускалі машыны. Гэта калі аўто тармозіць, ты зазіраеш у вакно і разумееш, што нешта не так. Тады ты кажаш: “Ай, ладна, едзь. Я не хачу сядаць”. Гэта на ўзрозні інтуіцыі.  Я давяраў, але са мной заўседы быў маленькі складны ножык.

фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага

Калі ты сеў, але разумееш, што ў цябе няма жадання ехаць з гэтымі людзьмі далей, трэбы прасіць, каб спынілі аўто і выходзіць. Аднойчы ў Іране я прасіў аб гэтым хлопцаў, таму што яны паводзілі сябе неадэкватна. Напрыклад, яны, мякка кажучы, высоўваліся ў вакно адным месцам і нешта крычалі. Гэта амаральныя паводзіны.

– Як доўга ловіцца машына?

– Хвіліны тры. Але гэта  залежіць ад рэгіёна, трассы, месца прыпынку і гэтак далей. Максімум я лавіў машыну тры гадзіны. Адзін раз ехаў у Кіеў з хлопцам. Парай “м+м” цяжка злавіць машыну. Мы затрымаліся пад Бабруйскам амаль тры гадзіны. Астатнія разы я быў адзін, але таксама доўга стаяў. Дарэчы, м+ж – гэта самая хуткая пара чамусьці. Двух хлопцаў верагодна баяцца.

Было такое, што вы не маглі даехаць да месца?

– Так. У Грузіі мы выязджалі з Зугдзідзі. А там 200 кіламетраў дарогі з паваротамі. Нас было шэсць чалавек. На адной машыне прыехаць складана такой колькасці людзей. На той момант думаў, што гэта нерэальна. І вось, мы галасуем. Тармозіць джып, у якім ужо чатыры чалавекі акрамя кіроўцы. Мы садзімся да іх. Потым нам купілі ежу, бутэльку гарэлкі і запрасілі у госці. Апынулася, што гэта быў палкоўнік паліцыі з Кутаісі і ен быў на службовай машыне. Далей ен адвез нас у Поці, дзе мы пачалі выпіваць. За тры разы бутэлькі не стала, таму што палкоўнік і яго сябар налівалі па цэламу пластыкаваму стакану. І далей, ен павез нас на мора з мігалкамі. Для нас гэта запомнілася тым, што мы ехалі на паліцэйскай машыне з п’яным палкоўнікам на мора пад песню “Фелічыта”. Ён пакінуў нам нумар са словамі “З любой кропкі света калі трэба, тэлефануйце”.

Порна і кватэра для аўтастопшчыкаў

– Дзе вы начавалі?

– Усе завісіць ад стану чалавека. Калі ты не стомлены, можна ехаць на машыне. Аднак ноччу есць свае правілы аўтастопу. Не спаць – галоўнае з іх. Таму што кіроўца падбірае чалавека, каб не заснуць самому.

Якім быў ваш самы незвычайны начлег?

– У Іране быў момант, калі я ішоў спаць у парк. Да мяне прычапіліся двое мужчын. Яны завялі ў кафэ і пакармілі. Пасля адзін з іх пазваў мяне пераначаваць у яго, бо жонкі дома не было. Адзначу, што наша размова з ім складалась з фраз: “ес”, “ноу”, “вэрі гуд”, “нот вері гуд”. Выходжу з ванны і бачу, што ен размазляе па тэлефону перад телевізарам. Падыходжу бліжей да яго, а там ідзе порна. Я падумаў, што ен уключыў, покуль госць адыйшоў. Але ен скончыў размову, падводзіць да тв і кажа: “Вэрі гуд”. Канешне ж адказваю: “Нот вэрі гуд”. Потом гэты мужык узяў каран і пачаў маліцца.

Яшчэ неяк я паехаў у Грозны, таму што хацеў трапіць у Чачню. Там есць свая зорка каучсерфінга. Яго клічуць Юсуф. Я спісаўся з ім, прыязжаю. Ен кідае фотку праз мэсенжер, дзе ляжаць ключы. Аказваецца, што ен здымае двухпакаевую кватэру для аўтастопшчкаў. Гэтага хлопца я не бачыў ні разу. І дарэчы, многія яго не ведаюць у рэальным жыцці. Такія адносіны змяняюць стаўленне да рэгіену.

– Да вас калісьці дамагаліся сэксуальна?

– Не зусім дамагаліся, хутчэй прапанавалі. Прыляцеў у Алма-Аты. Там спякота пад 30 градусаў, яшчэ і аклімацізацыя. Ведаў, што ў горадзе ёсць возера. Вырашыў пайсці да яго і трохі паспаць. Прыходжу, рыхтуюся… Да мяне падыходзіць мужчына і кажа, што ў яго няма грошай і таму ён гатоў ўступіць у палавую сувязь за грошы. Я падзяліўся з ім ежай, сабраў рэчы і збег. Пасля гэтага адчуваеш сябе дрэнна.

фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага

– Вас калі-небудзь шантажавалі?

– У мяне быў падобны момант, калі ехаў з Еўропы. На польска-беларускай мяжы мяне падабраў мужчына, супрацоўнік органаў унутранных справаў. У меня тады былі доўгія валасы. Ен падумаў, што я гандлюю наркотыкамі. Карацей, заплаціў яму 10 еўра. Але ен сказаў, што перакіне мяне цераз плот, каб я купіў яму бутэльку алкаголю ў д’юці фры. Было не вельмі прыемна ехаць з ім, але іншага выхаду не было…

– Вам было страшна ў час падарожжаў?

– Каб за жыцце баяцца, такога не было. Але было, калі хвацкія кіроўцы трапляліся. Калі мы ехалі ў Грузію, першы раз спыніўся мужчына з Кабардына-Балкарыі. Мы селі да яго ў “Ладу”.  І вось ён на хуткасці 200 км/ч абганяў усіх на дарозе. Мая напарніца ўвогулле заснула, каб не глядзець на спідометр. Амаль як на самалёце ўзлятаць.

***

– Падводзячы вынік, наколькі харошы аўтастоп у Беларусі?

– У Беларусі класны аўтастоп. Стопшчык можа сам выбраць месца, дзе яму лавіць машыну. У той жа Еўропе ёсць правілы. Напрыклад, нельга знаходзіцца на аўтабане. Асаблівасці ёсць у кожнай краіне…

Дарэчы, не разумею, чаму ўсе так моцна хочуць з’ехаць з краіны. Так, тут ёсць праблемы і не ўсе добра на эканамічным узроўні. Але ўсе роўна у Беларусі добра жыць.

За мяжой мала хто ведае аб нашай краіне. Аднойчы стаў казаць, што я з Украіны. Вось яе ведаюць добра. Большасць людзей Беларусь асацыявалі з Расіяй. Калі Эрдаган прялятаў у Мінск адкрываць мячэць, я быў у Турцыі. Дык вось, туркі не ведалі, куда паляцеў іх прэзідэнт. Таму над іміджам нашай краіны трэба працаваць.

фота з асабістага архіву Аляксандра Лісоўскага
Комментарии для сайта Cackle
По теме

6 рублей в день: паёк солдата в Беларуси стоит дешевле, чем еда заключённого

На питание для солдат срочной службы за 2019 год планируется потратить 45…

В Беларуси ограничили доступ к 37 интернет-ресурсам

В Беларуси ограничили доступ к 37 интернет-ресурсам, сообщает пресс-служба Министерства информации. Причина — на…

В торговых центрах Минска проверят безопасность подвесных потолков

В ТРЦ “Арена Сити” 12 ноября обрушились подвесные конструкции общей площадью 190…

“Алеся”, “Полька беларуская”, “Мой родны кут”. SPEKTR.BY вспомнил 6 хитов Игоря Лученка

Народный артист Беларуси и СССР Игорь Лученок скончался на 81-м году жизни. …