У Мінскай вобласці абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры SPEKTR.BY

1 сакавіка ў Жодзіна адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Мінскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Міншчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні, паведамiла SPEKTR.BY каардынатар праекта Таісія Пажогінай.

Фота: Таісія Пажогінай

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабяты запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Мінскай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

Фота: Таісія Пажогінай

Рэгіянальны фінал у Жодзіна прайшоў у школе №5. Галоўнае, што ацэньвала журы – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтва надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі паэт і пісьменнік Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, прадстаўнік Мінскага абласнога інстытута адукацыі Гуліцкая Таццяна Пятроўна. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў прэс-сакратар жодзінскага футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Пузанкевіч.

Фота: Таісія Пажогінай

«Вы, усе ўдзельнікі конкурсу, робіце вельмі важную справу, а менавіта захоўваеце наш родную беларускую мову. Мне вельмі прыемна было сёння быць членам журы, і хачу сказаць, што кожны з вас ужо пераможца. Таму што ў кожным жыве велізарны талент і любоў да беларускай культуры. У сваю чаргу хачу адзначыць, што ў нашым футбольным клубе ўсе матчы таксама суправаджаюцца каментарамі на роднай мове», – зазначыў Сяргей Пузанкевіч.

Фота: Таісія Пажогінай

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Жодзіна сталі 5 канкурсантаў: Ангеліна Прычынец (Рубяжэвіцкая сярэдняя школа), Дыяна Шпілеўская (Азярцоўская сярэдняя школа), Уладзіслаў Печурэнка (Клецкая сярэдняя школа №1), Ганна Давыдава (гімназія №1 г. Старыя Дарогі), АлінаПрыгава (сярэдняя школа №3 г. Крупкі). Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.

Фота: Таісія Пажогінай

Юрый Жыгамонт так пракаментаваў выступленні ўдзельнікаў з Мінскай вобласці: «Быць членам журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» – задача не з простых. Прыходзіцца абіраць усяго толькі 5 хлопчыкаў і дзяўчынак з 30 вельмі таленавітых канкурсантаў. Мяне захапляюць выступленні ўдзельнікаў сваёй шчырасцю і артыстызмам. Жадаю поспехаў кожнаму з іх. І не варта забываць, што кожны, хто стаіць сёння на гэтай сцэне, здолеў стаць лепшым з больш чым 2000 удзельнікаў з усёй Беларусі».

У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 4 рэгіянальныя фіналы. Графік правядзення мерапрыемстваў: Віцебск – 15 сакавіка, Магілёў – 20 сакавіка, Гомель – 10 красавіка, Гродна – 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні ў Мінску. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Фота: Таісія Пажогінай
По теме

10 декабря движение в Минске будет ограничено

В понедельник, 10 декабря, движение на пр. Независимости и Победителей будет временно…

В понедельник будет слякоть, туман, слабый гололед

В ближайшие сутки, 10 декабря, в Беларуси ожидается облачная погода.На большей части территории синоптики прогнозируют мокрый снег и дожди. Местами ожидается туман…

Минсвязи: ID-карты белорусам начнут выдавать уже в 2019 году

9 декабря 2018 года в эфире телеканала СТВ выступил первый заместитель министра…

Сведения о минировании площади Независимости в Минске не подтвердились

Специалисты не обнаружили взрывчатых веществ на территории площади Независимости, сообщает пресс-служба ГУВД Мингорисполкома.…