25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца маштабны фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі “Свята Незалежнасці”. Мерапрыемства афіцыйна дазволена Мінгарвыканкамам.

Аргкамітэт кампаніі #БНР100 правёў вялікую падрыхтоўчую працу і 15 сакавіка, за 10 дзён да свята, прэзентуе на Naviny.by папярэднюю праграму і афішу мерапрыемства.

Падрабязная і канчатковая праграма “Свята Незалежнасці” з мапай фестывалю будуць апублікаваныя за некалькі дзён да юбілейнай даты і будзе распаўсюджвацца валанцёрамі разам з іншай прома-прадукцыяй да 100-годдзя БНР падчас мерапрыемства.


25 сакавіка а 13-й гадзіне пачатак Урачыстага збору. З гэтага часу на галоўнай сцэне Свята пачнецца музычная праграма з выступамі гуртоў “Мутнаевока” і Amaroka.

Паралельна на тэрыторыі фестывалю распачнуць працу тэматычныя пляцоўкі:

♦ пляцоўка “Вуліца БНР” з прэзентацыйнымі стэндамі і зонамі актыўнасцяў ад творчых, культурніцкіх, грамадскіх і палітычных арганізацый краіны;

♦ пляцоўка “Ежа БНР” з кропкамі харчавання, дэгустацыйнымі стэндамі, фуд-кортамі і беларускімі стравамі;

♦ пляцоўка “Кірмаш БНР” з сувенірамі і падарункамі ў нацыянальным стылі, беларускамоўнай літаратурай і настольнымі гульнямі, прэзентацыяй разнастайнай прадукцыі да 100-годдзя БНР;

♦ пляцоўка “Дзеткі БНР” з адукацыйна-забаўляльнымі заняткамі для дзетак, гульнямі і аквагрымам у нацыянальным стылі.


А 14-й гадзіне пачнецца ўрачыстае адкрыццё “Свята Незалежнасці”, якое правядуць легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка і вядучы тэлеканалу “Белсат” Усевалад Сцебурака.

У межах урачыстай часткі запланаваныя выступы запрошаных гасцей свята, зачытванне 3-й Устаўной граматы, тэатральна-музычная праграма з удзелам актораў “Свабоднага тэатра” і музыкаў. Спявачка Таццяна Грыневіч і мужчынскі хор Headspring выканаюць нацыянальныя гімны беларусаў “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Магутны Божа” і “Пагоня”.

З 15:00 да 19:00 на галоўнай сцэне Свята запланаваныя выступы Ігара Варашкевіча і гурта “Крама”, Касі Камоцкай з песнямі гурта “Новае Неба”, Пятра Клюева з беларускамоўнымі хітамі XXI стагоддзя, лідара гурта “Дай Дарогу!” Юрыя Стыльскага, папулярных гуртоў Akute, “РСП”, Dzieciuki. Выступы яшчэ некалькіх вядомых гуртоў будуць аб’яўленыя за некалькі дзён да 25 сакавіка.

Весці музычна-забаўляльную частку свята будуць акторы “Свабоднага тэатра” Аляксей Сапрыкін і Юлія Шаўчук.

У межах Свята на галоўнай сцэне таксама адбудуцца:

♦ анлайн-прэзентацыя песні Лявона Вольскага да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі;

♦ Спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым з праграмай “Песні і гімны БНР”;

♦ розыгрыш падарункаў ад генеральнага партнёра свята — беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, ад афіцыйных спонсараў: кампаніі “Цесляры”, гульнявой прасторы Quvalda, каталога беларускамоўнага бізнесу і паслугаў “Свае.бел”, крамы “Мой модны кут”, Мінскага гадзіннікавага завода “Луч”;

♦ віншавальныя выступы ад вядомых і паважаных беларусаў ды прадстаўнікоў арганізатараў свята: Партыі БНФ, руху “За Свабоду”, установы “Амарока” (Арт Сядзібы), Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Галоўная пляцоўка фестывалю будзе абсталяваная вялікімі экранамі з трансляваннем выступаў гасцей і музыкаў на сцэне, відэа-віншаваннямі ад паважаных беларусаў з усяго свету, праектаваннем тэкстаў песень падчас “Спеўнага сходу” ды іншай святочнай візуалізацыяй.

Уваход на мерапрыемства вольны. Набыць сімвалічны квіток і падтрымаць падрыхтоўку “Свята Незалежнасці” варта на Talaka.by.

► Фірмовы стыль Свята і 100-годдзя БНР можна спампаваць тут.

► Афіцыйны сайт мерапрыемства: bnr100.by.

► Падзеі ў сацыяльных сетках — VKFB.

Дата правядзення: 25 сакавіка 2018 года.

Месца: плошча Парыжскай Камуны, 1 (пляцоўка каля Вялікага тэатра оперы і балета).

Час мерапрыемства: 13:00 — 19:00.

Выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Беларусі і гістарычнай сімволікі БНР узгодненыя з Мінгарвыканкамам і ГУУС.

Увага, у праграме магчымыя змены!

Дазвол Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства
№ 1/2-22/1935 ад 01.03.2018.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

По теме

Генпрокуратура Беларуси пообещала не наказывать за критику власти

24 марта Генпрокуратура Беларуси заявила, что не планирует наказывать за критику власти…

Тинькофф Банк будет судиться с МТС

Банк Тинькофф подал иск в суд на компанию МТС. Сумма иска превышает…

Бабарико из СИЗО создаст партию «Вместе»

29 марта штаб политузника Виктора Бабарико объявил о создании партии «Вместе». В…

В Беларуси начнут увольнять рабочих за гражданскую позицию

28 марта Совет безопасности Беларуси предложил увольнять рабочих за гражданскую позицию. А…

Василевич оценил проект Конституции РБ от оппозиции

Экс-председатель Конституционного суда, экс-генеральный прокурор Беларуси Григорий Василевич оценил проект Конституции РБ…

«Глубоко озабочены». В ООН приняли резолюцию по Беларуси

Совет по правам человека ООН выразил глубокую озабоченность ситуацией в стране и…

Зеленский ввел санкции против чиновников ЕС

24 марта Зеленский, Президент Украины, ввел санкции против депутатов Европейского парламента. Указом…

В Беларуси оштрафовали курьера Menu.by на 1 740 рублей за работу

Беларусь — страна для жизни или выживания? Чиновники кричат: «белорусы должны выходить…

Администрация БГЭУ заплатит за доносы на студентов

24 марта в официальном Instagram «несогласных студентов БГЭУ» bseu97 появилась новость о…

Зеленский — уволен! Правда или ложь?

24 марта жителей Украины и не только потрясла новость об увольнении Владимира…