Здымачная група ток-шоу «Кожны з нас» група запыталася мінакоў, хто мог бы скласці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку на выбарах прэзідэнта.
Дзіўна, але не прагучала амаль ніводнага імені – бо людзі іх проста не ведаюць.
«Тое, что беларускіх палітыкаў не ведаюць, – гэта праца дзейнага рэжыму! Бо ведалі Захарэнку і ведалі Карпенку, ведалі Саннікава пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ды іншых кандыдатаў, якіх улада ці то знішчыла, ці то прымусіла з’ехаць з краіны, ці то зацкавала тут».
А ці варта ўвогуле хадзіць на выбары? Тут няма адзінай думкі.
«Гэта момант, калі грамадства можа хаця б дабіцца ад улады ўвагі і зрабіць так, каб улада потым «праз не магу», праз сілу, але ўсё ж пачала дзейнічаць у тым кірунку, які сёння патрэбны людзям», – мяркуе лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
Але ёсць людзі і арганізацыі, якія заклікаюць байкатаваць выбары, каб не патураць махлярству і не легітымізаваць сённяшні рэжым.
«Нельга сарваць тое, чаго няма», – іранічна заўважае палітык і былы палітвязень Мікалай Статкевіч, маючы на ўвазе недэмакратычнасць выбараў.
Старшыня ж Беларускай патрыятычнай партыі ды экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч лічыць няяўку на галасаванне безадказнасцю.
«Гэта – не байкот, гэта – абыякавасць да свайго жыцця», – тлумачыць ён сваю пазіцыю.